СЛОВА ТЫДНЯ — «БУСЕЛ»

30 октября 2026
СЛОВА ТЫДНЯ — «БУСЕЛ»

У рамках рэалізацыі праекта «Родная мова, цудоўная мова!» ў нашым дзіцячым садзе працягваецца знаёмства выхаванцаў з прыгажосцю і багаццем беларускай мовы.

На гэтым тыдні галоўным словам стала «БУСЕЛ» — адна з самых вядомых і любімых птушак Беларусі, сімвал міру, дабра, сямейнага шчасця і роднай зямлі.

Педагогі пазнаёмілі дзяцей з асаблівасцямі знешняга выгляду бусла, яго звычкамі і месцамі пражывання. Выхаванцы разглядалі малюнкі, адгадвалі загадкі, слухалі вершы і вучыліся правільна ўжываць новае слова ў маўленні.

Асаблівую цікавасць у дзяцей выклікалі гульні, падчас якіх яны пераўтвараліся ў буслоў, вучыліся стаяць на адной назе, шырока распраўляць «крылы» і перадаваць рухі гэтай прыгожай птушкі.

Праз цікавыя заданні дзеці не толькі ўзбагацілі свой слоўнікавы запас, але і далучыліся да беларускай культуры, народных традыцый, навучыліся з павагай ставіцца да прыроды роднага краю.

Кожнае новае беларускае слова — гэта маленькі крок да пазнання роднай мовы, культуры і гісторыі сваёй краіны!